У Гродна будуць падведзеныя вынікі конкурса на лепшыя грамадскі сайт і грамадскую інтэрнэт-кампанію

|

Падсумаванне вынікаў конкурсу “Будзь у Трэцім!” , арганізаванага грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”, адбудзецца 27 верасня.

Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – лепшыя ў Еўропе

|

Смаргонская гімназія стала ўдзельніцай міжнароднага праекта па вывучэнні правоў чалавека ў школе.

У Гродна адбылася сустрэча ЛГБТ-супольнасці

|

“Мужчыны часта кажуць: “Ох ужо гэтыя жанчыны! Хто здольны іх зразумець?” Не пытайце гэтага ў лесбіянкі”

Што трэба збудаваць у Гродна, каб сюды паехалі турысты

З такім пытаннем карэспандэнтка “Твайго стылю” выйшла на вуліцы горада і пачула самыя разнастайныя адказы.

На юрыдычным факультэце Купалаўскага ўніверсітэту адчынілася зала судовых паседжанняў

Урачыстае адкрыццё залы адбылося 22 верасня.

“Нёман” узяў рэванш у сталічнага “Дынама”

|

У 1/8 фінала Кубка Беларусі гарадзенцы перамаглі 21 верасня гасцей з лікам 2-1. Адметнасцю падзеі стала амаль поўная адсутнасць на стадыёне міліцыі, усе сілы якой былі кінутыя ў цэнтр горада, дзе чакалася чарговая маўклівая акцыя пратэста.

Гродзенскія прадпрымальнікі далучаюцца да экалагічнай акцыі

|

Акцыя “Рухай планету!” пройдзе па ўсёй Беларусі  24 верасня.

Гродзенскія прыватныя прадпрымальнікі, якія займаюцца пракатам ровараў, у гэты дзень абяцаюць зніжкі.

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне

|

Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “ВІТ” і ”Цэнтр “Трэці сектар”.

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”  правядзе цыкл тэматычных экскурсій “Страчаная Гародня”, на якія запрашаюцца ўсе ахвотныя 24 і 25 верасня, 1 і 2 кастрычніка.

За тыдзень даляр у гродзенскіх абменніках патаннеў на 1300 рублёў

|

За тыдзень працы дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі  рубель умацаваўся на 500 рублёў.

У пунктах абмену валюты курсы змяніліся яшчэ больш істотна: калі 15 верасня ў Гродне даляры прымалі  па 8500 рублёў, то 21 верасня – ужо на 1300 танней.

На беларуска-літоўскай мяжы збіраюцца аднавіць 14 КПП

|

Беларусь і Літва скончылі ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ратыфікацыі пагаднення аб памежным руху. Цяпер над пытаннямі практычнага ўвасаблення пагаднення працуюць памежныя і мытныя ведамствы.