Студэнты на суткі стануць “уцекачамі з Самалі”

|

24-гадзінную ролевую гульню “Youth on the run” правядзе ў Скідзелі Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Навіны Гарадзенскага драмтэатра – цяпер і на “Тваім стылі”

|

Тэатральныя выпускі навін, якія драматычны тэатр Гродна перыядычна здымае, з мінулай вясны сталі даступныя карыстальнікам інтэрнэту. З гэтага моманту публікаваць відэасюжэты будзе таксама сайт “Твой стыль”.

Звольнены слонімскі лекар дае людзям бясплатныя кансультацыі

|

У Слоніме пачала працу недзяржаўная інфармацыйна-кансультацыйная прыёмная «Шэгамедкансульт», якую ў мінулым годзе зарэгістраваў лекар-траўматолаг Іван Шэга.

Фотафакт: як выглядае ўсярэдзіне дом Заменгофа

| Без катэгорыі

У камяніцы па вул. Кірава, 5, што з 2005 года нішчылася без гаспадара, год таму пачаліся сур’ёзныя захады па рэканструкцыі. Карэспандэнту “Твайго стылю” ўдалося патрапіць у будынак і пабачыць, на якім этапе знаходзяцца будаўнічыя працы.

На Гарадзеншчыне знікаюць коні

|

Першы конь знік у Ваўкавыскім раёне.

Гаспадар, які раніцай заўважыў, што каня няма, звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Следчыя хутка вызначылі злодзеяў.

Імі аказаліся грузчыкі аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.

Канакрады затрыманыя.

 

Яшчэ трох коней не далічыліся на пастбішчы ў Карэліцкім раёне.

У гэтым выпадку пакуль не знайшлі ні жывёл, ні злачынцаў.

Вядзецца следства.

Больш падрабязна – у сюжэце СТВ.

 

 

Здымак http://www.hdwalls.info

Пенсіянер загінуў пад камбайнам на кукурузным полі

|

Мужчына, які дрэнна чуў і меў праблемы з нагамі, хадзіў па полі і трапіў у жатку камбайна, што працаваў на ўборачнай.

Art Open Air з прысмакам рок-н-рола і японскага кіно

| Без катэгорыі

Бесшабашныя танцы пад мелодыі рок-н-рола, персікі і печыва, “безумное чаепитие” і кінапрагляд пад адкрытым небам фільма Такешы Кітана – менавіта гэтым скончыўся “Адзін заборысты дзень” у Гродне.

Гарадзенскія сшыткі з “вершамі Быкава” з’явіліся ў Брэсце

|

Выдадзеныя летась гарадзенскай друкарняй агульныя сшыткі з партрэтам Васіля Быкава і вершамі яго расійскага цёзкі на вокладцы, пасля скандала з гарадзенскіх прылаўкаў зніклі.

Бліжэйшы тыдзень у Гродне будзе цёплы, бліжэй да выходных – дажджы

|

Апоўдні 9 верасня паветра ў Гродне прагрэлася да 19,4ºС.

Даражэюць паслугі пошты

|

На 60% павышаюцца тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, ліста і бандэролі вагой да 20г для фізічных і юрыдычных асоб.