Гарадзенцы святкуюць Вербную нядзелю

|

Тысячы гарадзенцаў асвячалі сёння ў касцёлах вербы.

Удалы дэбют “Нёмана”

|

З перамогі над “Гомелем” распачалі новы футбольны сезон футбалісты “Нёмана”.

«Студэнт года-2009»

|

Завершаны конкурс, які штогод ладзіць Гродзенскі Дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Пераможцам стала пяцікурсніца факультэта біялогіі і экалогіі Ірына Запаснік.

Аб якіх прафесіях мараць гарадзенскія дзеці

|

Гарадзенскія школьнікі лічаць прэстыжнымі прафесіі праграміста і будаўніка. Гэта вынікі сацыялагічных даследаванняў сярод дзевяцікласнікаў школ Гродна, якія правялі псіхолагі Гарадзенскага абласнога цэнтра прафарыентацыі.

Стары конь баразны не псуе…

|

Аўтамабілі старэй за 10 гадоў зноў будуць рэгістраваць у якасці таксі. Аб гэтым паведамілі ў УДАІ МУС Беларусі. На аўтамабілі старэй за 10 гадоў пачнуць выдаваць рэгістрацыйныя знакі транспартных сродкаў, часова дапушчаных да ўдзелу ў дарожным руху тыпу «13» серыі «ТАХ» жоўтага колеру.

Паркоўка замест гістарычнай забудовы?

|

Гарадскія ўлады прынялі рашэнне разбурыць буйны трохпавярховы дом сярод гістарычнай забудовы г. Гродна (дом №23 на вул. Калючынскай, пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя). На яго месцы будзе аўтамабільная паркоўка.

«Пра рознае» вачыма мастака

|

У гарадзенскай галерэі «Тызенгаўз» адкрылася персанальная выстава мастака Андрэя Стурэйкі «Пра рознае», прысвечаная 50-годдзю майстра. Андрэй Стурэйка – жывапісец, педагог, сябра Таварыства мастакоў пры Саюзе палякаў Беларусі. Як кажа сам мастак, – акрэсленай канцэпцыі ў выставы няма. Затое ёсць… усё: і нацюрморты, і пейзажы, і абстрактныя працы.

Надышоў сезон «травяных» пажараў

|

Учора ў раёне завода «Хімвалакно» быў патушаны адзін з першых вясновых «травяных» пажараў. Агонь ад падпаленай леташняй травы перакінуўся на звалку старых аўтамабільных покрывак і пагражаў далейшаму распаўсюджванню.

Гарадзенцы далучаюцца да міжнароднага праекту «100 гадзін астраноміі»

|

Міжнародны астранамічны саюз ААН абвясціў 2009 год міжнародным годам астраноміі: 400 гадоў назад Галілей упершыню выкарыстаў тэлескоп, паклаўшы пачатак перыяду дзіўных астранамічных адкрыццяў.

Краіна дзяцінства «Зубраня»

| Без катэгорыі

Трэцяга сакавіка. Мінск. Дзесяць гадзін раніцы. Пляцоўка каля станцыі мятро Першамайская. Шаснаццаць беласнежных МАЗаў і дзве машыны ДАІ. Праз пару хвілін – дарога, дарога, дарога…