У Лідзе ў абмежаванай колькасці выпусцяць “крафтавае піва”

Рамесніцкае піва, якое з англійскай мовы называюць таксама “крафтавым”, варыцца ў невялікай колькасці па традыцыйнай тэхналогіі з магчымым дадаткам нетрадыцыйных складнікаў. Два гатункі такога піва з’явяцца гэтай вясной у Лідзе.

Ведай сваiх! Частка VI: Футбол у час акупацыі

|

“Твой стыль” працягвае серыю артыкулаў пра гісторыю гарадзенскага футбола. Мы дайшлі да 39-га і 40-ых гадоў. Час, калі нашы землі пераходзілі з рук у рукі. Спачатку “саветы”, пасля нацысты, зноў “саветы”. Менавіта ў гэты час з 1939 да 1945 года спорт у нашым рэгіёне быў у заняпадзе. Ён не знік, але і не развіваўся належным чынам.

Гарадзенскія бібліятэкі правядуць Тыдзень дзіцячай кнігі

|

У часе вясновых школьных канікул з 24 да 28 сакавіка дзіцячыя бібліятэкі горада зладзяць каля 20 мерапрыемстваў: літаратурныя гульні, казачныя вандроўкі, віктарыны, сустрэчы з пісьменнікамі.

Чарльз Грант расказаў гарадзенцам пра мінулае і будучыню нямецкага лідарства ў Еўропе (фота)

|

Брытанскі палітолаг прыехаў у Беларусь, каб прачытаць дзве лекцыі ў Мінску і Гродне. Сустрэчы праходзілі ў межах праекта “Еўрапейскае кафэ”, а суарганізатарам гарадзенскай лекцыі быў “Твой стыль”.

Гарадзенскі калекцыянер замовіў узлом электроннай пошты канкурэнта

|

У дачыненні вінаватага распачатая крымінальная справа па артыкуле “Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі”. Яму пагражае ад штрафа да пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў.

“Нёман” у фінале!

|

У чарговым матчы паўфіналу са жлобінскім “Металургам” гарадзенцы атрымалі чацвёртую перамогу, якая дазволіла ім выйсці ў фінал. Вырашальную шайбу ў авертайме закінуў Андрэй Коршунаў.

Зусім хутка: “Нёман” – БАТЭ

|

Ужо праз лічаныя дні, у суботу 22 сакавіка, стартуе футбольны сезон у нашым горадзе. Стартуе ён з кубкавага матчу. У госці да “Нёмана” едзе чэмпіён Беларусі – барысаўскі БАТЭ. Хаця афіша стадыёна інфармуе чамусьці пра красавіцкі матч з дэбютантам лігі “Слуцкам”.

Гарадзенцы напішуць пад дыктоўку гімн Украіны

|

Штогадовая Гарадзенская беларуская Дыктоўка ладзіцца 22 сакавіка і будзе мець украінскі акцэнт.

ЕГУ запрашае школьнікаў на Алімпіяду па беларусістыцы

|

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў на Алімпіяду, дыстанцыйны этап якой пройдзе да канца сакавіка. У ім удзельнікі пазмагаюцца з пытаннямі па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама беларускай мове.

Юбілейная выстава Анатоля Скамарошчанкі: рэалізм з налётам сюррэалізму

|

У гарадзенскай мастацкай галерэі “Крыга” адкрылася выстава мастака Анатоля Скамарошчанкі, прымеркаваная да яго 60-годдзя.