З казой за каўбасой

|

“Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!” – хорам крычалі калядоўшчыкі на вечарыне Універсітэту залатога веку.

Падтрымліваючы традыцыі, суполка гарадзенскіх калядоўшчыкаў ад года ў год крочыць ад хаты да хаты, ад малага да сталага. Маладзёны дораць песні, усмешкі і збіраюць Каляду.

Цягнучы за сабой казу, 23 снежня, калядоўшчыкі  завіталі і да студэнтаў сталага веку.

Бясплатныя візы для грамадзян і санкцыі для чыноўнікаў (Абноўлена)

|

З 1 студзеня Польшча будзе выдаваць бясплатныя нацыянальныя візы для грамадзян Беларусі. Адначасова будзе абмежаваны ў’езд на тэрыторыю Польшчы шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Такога кшталту дзеянні польскі ўрад прыняў у адказ на масавыя рэпрэсіі у дачыненні да беларускіх грамадскіх актывістаў, палітыкаў і журналістаў пасля выбараў 19 снежня.

Новае інтэрвью з дыску “Постаці” – Уладзімір Чыквін.

|

Відэагалерэя “Твайго Стылю” працягвае папаўняцца фільмамі з дыску “Постаці”. Глядзіце новае інтэрв’ю з берасцейскім разьбяром Уладзімірам Чыквіным. Гледзячы на гэтага чалавека, разумееш, што менавіта так павінен выглядаць сапраўдны беларускі мужчына – моцны, статны, майстар на ўсе рукі”- кажа аўтар дыску Інга Сакута.

Жалезны крыж на бохане хлеба: майстры-кавалі з Пушкароў

Кавальскае майстэрства ў Беларусі робіцца ўсё больш запатрабаваным. Розныя штукі з жалеза стала модным замаўляць сабе на сядзібы.

З Калядамі ды Новым годам!

|

Дарагія нашы чытачы, слухачы і гледачы! Рэдакцыя “Твайго стылю” шчыра віншуе вас з Калядамі ды Новым годам! Няхай у Новым годзе да вас і вашых блізкіх прыходзяць толькі добрыя навіны!

Сямён Шапіра: псеўдааванс года?

|

Газета “Наша Ніва” назвала старшыню гарадзенскага аблвыканкама ў якасці адной з найбольш яркіх асобаў года ў Беларусі. Сямён Шапіра быў адзначаны ў намінацыі “Аванс года”.

Такіх мадэльных калекцый вы не бачылі (Абноўлена)

|

Паказ унікальнай калекцыі адбыўся 23 снежня ў гарадзенскім універсіэце імя Янкі Купалы.

Звяры сустрэнуць Новы год у заапарку

Гарадзенскі заапарк запрашае на навагоднюю акцыю.

Дзяржаўтаінспекцыя запрашае на прафілактычную акцыю

Паўдзельнічаць у конкурсах, паслухаць добрую музыку ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў гарадзенцы змогуць падчас акцыі “Успомні пра будучыню”, якую ладзіць ДАІ г.Гродна. Імпрэза адбудзецца 25 снежня ў рэстаране “Гродна”.

Калядная вечарына “Універсітэту Залатога Веку”

|

У маскарадных касцюмах,  з песнямі, падарункамі, Святым Мікалаем ды калядоўшчыкамі адзначылі ўчора Каляды ды Новы год слухачы гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”. Глядзіце фотарэпартаж карэспандэнта “Твайго стылю”.