Працягваецца ачыстка Гараднічанкі (фота)

| Без катэгорыі

Вялікі слой глею з дна ў месцы ўпадзення ручая Юрыздыка ў Гараднічанку мелі прыбраць да 15 жніўня, але і сёння працы працягваюцца. Выкарыстоўваецца адмысловая тэхніка, якую прывезлі з Мінскай вобласці.

Затор на Кірава: аўтобус выбіў шыбу тралейбусу

|

Сёння ў цэнтры горада ўтварыўся чарговы корак. Гэтым разам прычынай стала ДТЗ на рагу вуліц Кірава і Баторыя. Маршрутны аўтобус, не захоўваючы адлеласць, бакавым люстэркам выбіў заднюю шыбу папярэдняму тралейбусу.

Маладафронтаўцы заклікаюць сустрэць Дашкевіча ў Гродне 28 жніўня

Адмысловы “дэсант” прыедзе з Мінска. Чакаць будуць ля гарадзенскай турмы ад самай начы, бо невядома, калі Змітра вызваляць.

Група “Тад” правяла “ДансКласПерформанс” пад адкрытым небам

| Без катэгорыі

У Гродне група сучаснай харэаграфіі “ТАД” паказала ўсім аматарам танца як праходзіць яе звычайны працоўны дзень. Акрамя сузірання пластыкі і руху цела, кожны жадаючы мог далучыцца да танцавальнага калектыву.

Спяшайцеся ў Друскенікі. “Прывалка” зачыняецца ўжо праз тыдзень

|

Памежны пераход на беларуска-літоўскай мяжы “Прывалка-Райгардас”, самы зручны для гарадзенцаў і бліжэйшы да курортных Друскенікаў, з 1 верасня да 15 кастрычніка прыпыніць пропуск грамадзян.

Гродзенскі гарвыканкам шукае старую брукаванку

|

Адпаведныя абвесткі з’явіліся ў СМІ і на мясцовым тэлебачанні.

Збор сродкаў для Яраслава Гуркова

|

У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуліся з просьбай распаўсюдзіць інфармацыю пра збор сродкаў на лячэнне за мяжой маленькага хворага гарадзенца Яраслава Гуркова. У яго цяжкі дыягназ – білатэральная рэцінапластома. Такая просьба паступіла да нас упершыню, таму мы ахвотна вырашылі дапамагчы, апублікаваўшы інфармацыю.

Пачалася рэгістрацыя на “Гонкі за птушкамі”

|

Юбілейны Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі Birdrace-2013 адбудзецца 7 верасня.

Рэгістрацыя на ўдзел адкрытая да 18.00 6 верасня.

Урад абяцае гаспадарам забітых з-за АЧС свіней дапамагчы набыць іншую скаціну

|

Паводле галоўнага ветэрынарнага ўрача Гродзенскай вобласці Мікалая Ката, у вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна, ачазе АЧС, і зоне пагрозы распаўсюду АЧС праведзены ўсе неабходныя ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы, кампенсацыі за забраных у гаспадароў свіней выплачаныя.

Зноў Ліга Еўропы і зноў “Мiнск” прайграе

|

Учора ўвечары на гарадзенскім стадыёне ЦСК “Нёман” прайшоў матч адборачнага раўнда Лігі Еўропы паміж ФК “Мінск” і бельгійскім “Стандардам”. Чаго і варта было чакаць, мацнейшы “Стандард” перайграў “гараджан” з лікам 0:2.