Лукашэнка: Былы кіраўнік Гродзеншчыны страціў пачуццё адказнасці

Гродзенскую вобласць неабходна зрабіць еўрапейскім эталонам гаспадарання на зямлі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 мая на нарадзе з актывам рэгіёну.

Пасажыр згарэў жыўцом

|

Трагедыя здарылася пад ранак у нядзелю ў вёсцы Адэльск Гарадзенскага раёна. Кіроўца на іншамарцы на хуткасці ўрэзаўся ў сцяну вясковай крамы.

Майстар-класы, роспіс па целу, hand-made і іншыя цікавосткі на другі дзень фестывалю

Другі дзень фестывалю распачаўся з выставы цікавостак hand-made.

Другі Фестываль маладзёвай журналістыкі распачаўся! Новыя фота!

Сёння ў Гродне адбыліся першыя мерапрыемствы ў межах II Фестывалю маладзёвай журналістыкі “Твой Стыль”. Яго арганізатарамі з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Пажар на вуліцы Паповіча: пасля дому №3 пацярпеў і №4

Сёння, каля чатырох гадзін дня загарэўся дом № 4 па вуліцы Паповіча. Ніхто з жыхароў не пацярпеў. Пажар быў патушаны брыгадай МНС за дваццаць хвілін.

Рака Часу Кронан у культуры дзяржаў-суседак

|

У памяшканні Гродзенскай абласной бібліятэкі другі дзень праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Феномен ракі Нёман ў польскай і беларускай культурах», прымеркаваная да 100-годдзя смерці пісьменніцы Элізы Ажэшкі і даследчыка Зыгмунта Глогера.

Умовы, пры якіх будаўніцтва «элітнага» дома прадоўжыцца

|

ААТ «Гродна Азот» мае намер купіць кватэры ў доме па вул. Захарава, які будавала фірма Кансэнт». Пры рэалізацыі гэтых кватэр чакаецца паступленне больш 3 мільярдаў рублёў. Запазычанасць «Кансэнта» склала па зысках каля 752 мільёнаў рублёў і па заробкам – 1.200 мільёнаў рублёў.

Штучная траўка прымае футбалістаў

|

Два новых сучасных футбольных поля з’явілася ў Гарадзенскай вобласці. Зялёныя газоны са штучным пакрыццём учора прынялі першых футбалістаў у Зэльве і гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. У вобласці працягваецца тыдзень футбола.

Медыцына на мяжы хуткай дапамогі і турыстычнай сферы

|

Медустановы Гродна і Друскінінкая падпісалі дамову аб супрацоўніцтве, якая дазволіць абменьвацца досведам. Прадстаўнікі медыцынскай сферы Друскінінкая аказваюць дапамогу не толькі мясцовым жыхарам, але і адпачываючым: курортны горад штогод наведваюць каля 200 тыс. чалавек.

Адмыслова гарадзенскі нумар

Прэзентацыя спецыяльнага выдання ARCHE «Другая Гародня» адбылася ўчора. У ёй прымалі ўдзел укладальнік нумара Юры Гардзееў, галоўны рэдактар Валеры Булгакаў, а таксама аўтары, чые артыкулы ўвайшлі ў альманах.