Вясне дарогу! Надвор’е у Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні ўсталюецца вясенняе надвор’е з плюсавымі тэмпературамі і дажджамі.

Святары, якія спявалі “Магутны Божа” каб выйграць кнігі, атрымалі іх яшчэ да заканчэння конкурса

|

У канцы лютага клірыкі Гарадзенскай епархіі прынялі удзел у конкурсе партала TUT.BY, каб атрымаць 30 кніг беларускіх аўтараў, якія яны паабяцалі перадаць парафіяльнай бібліятэцы. Пабачыўшы конкурснае відэа, Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў падарыць літаратуру для бібліятэкі Пакроўскага сабора па-за межамі конкурса.

Пакуль у кірсе рамонт, Пасху гарадзенскія лютэране сустрэлі ў доме абшчыны

Упершыню за апошнія гады гарадзенскія лютэране адзначылі Вялікдзень не ў храме, а ў доме абшчыны. У самой кірсе пачаўся рамонт інтэр’ераў, які не праводзілі з часоў пабудовы царквы.

“Як дапамагчы перажыць крызіс”. Псіхолагі дзяліліся досведам і вучыліся на фестывалі ў Гродне

|

Больш за 400 псіхолагаў-практыкаў з усёй краіны сабраліся ў Гродне 24-26 красавіка, каб абмеркаваць тэму псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях. У гэтыя дні ў горадзе праходзіў Фестываль практычнай псіхалогіі, на якім прадставілі больш за 20 аўтарскіх методык і тэхналогій псіхалагічнай дапамогі.

“Нашы танцы незвычайныя”. У Гродне прайшоў фестываль “У стане танца”

Чаруючыя рухі, яркія і адкрытыя касцюмы, незвычайная музыка – усё гэта і многае іншае можна было ўбачыць увечары 26 сакавіка ў малой зале Драмтэатра. У Гродне ўпершыню прайшоў фестываль па танцавальным кірунку Tribal Fusion, на які прыехалі госці з Масквы, Гомеля і Мінска.

У гарадзенскім заапарку папаўненне ў сямействе лам

Папаўнення лам у гарадзенскім заапарку чакалі даўно. Апошні раз паўднёвамерыканская жывёла размнажалася яшчэ да рэканструкцыі звярынца – больш за пяць гадоў таму.

Экзатычныя папугаі “прыляцелі” ў Гродна на месяц

|

Больш за 30 экзатычных папугаяў з віцебскай калекцыі, якіх можна пабачыць у Гродзенскай выставачнай зале, прыняслі з сабой сапраўдную вясну. Выстава адкрылася 26 сакавіка, птушкі затрымаюцца ў Гродне на месяц.

Да 1 красавіка можна запісаць дзіця ў садок, дзе вучацца па-беларуску

Да 1 красавіка 2016 года бацькі могуць падаваць заявы ў аддзел адукацыі Ленінскага раёна Гродна для навучання дзетак у дзіцячым садку па-беларуску. Да канца жніўня у садках будуць cфармаваны групы на падставе пададзеных заяў. Колькасць беларусаў у гарадах, якія жадаюць вучыць сваіх дзетак у школах і дзіцячых садках на беларускай мове, з кожным годам павялічваецца. А ў Гродне садок з беларускамоўнай групай хутка чакае сур’ёзная мадэрнізацыя.

З біноклем па старым Гродне. Глядзі дэтальнае фота горада, якім ён быў 150 гадоў таму

|

Як выглядала панарама Гродна ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя? Прапануем пастаяць на высокім левым беразе Нёмана і паразглядаць гістарычны цэнтр у далёкім 1862 годзе праз наш інтэрактыўны бінокль.

Студэнт каледжа захапіўся гісторыяй і пачаў здымаць відэаэкскурсіі па Гродне

Для тых, хто не надта любіць хадзіць у музеі і наведваць гістарычныя славутасці горада, студэнт Павел Волкаў стварае адмысловыя віртуальныя туры. Першыя дзве працы прысвечаны Старому і Новаму замкам. У будучыні гарадзенец плануе зрабіць відэа пра кожную славутасць горада.