Святлана Куль прэзентуе манаграфію “Палітыка. Культура. Асоба”

|

Гэта шостая кніга прафесаркі кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ імя Янкі Купалы: Святлана Куль выдала 5 навуковых прац і кнігу вершаў.

Прэзентацыя пройдзе ў абласной бібліятэцы ў Новым замку 28 чэрвеня.

“Лялькі за лайкі”: чарговы конкурс

|

“Твой стыль” вызначыў пераможцу мінулага конкурсу. Ляльку “Званочак”, што аберагае дом ад благіх вестак і дапамагае, атрымлівае (другі раз запар!) “Цёця Ёлка”. Новую конкурсную ляльку глядзі ніжэй.

Кнігу Краўцэвіча “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248-1341г.” можна набыць у Гродне

|

Выданне прадаецца ў галерэі рамёстваў “Ткалля” на вул. Замкавая, 15.

Пракуратура незадаволеная станам гарадзенскіх помнікаў архітэктуры (абноўлена)

|

Паводле вынікаў пракурорскай праверкі, у Гродзенскі гарвыканкам унесена прадстаўленне пра выпраўленне парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

 

Пракуратура паставіла пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці службовых асобаў за неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні захавання такіх аб’ектаў.

Сям’я 12 гадоў шукала гарадзенца, які хаваўся ў Кыргызстане

|

Мужчына з’ехаў па справах у 2001 годзе і знік.

Пікнік.by ужо ў гэтыя выходныя!

Фестываль, на якім сярод іншых актуальных калектываў зайграюць і гарадзенскія “Людзі на балоце”, адбудзецца 29 чэрвеня пад Мінскам. Замест любімых многімі Шабляў, фэст пройдзе ў комплексе “Камарова”, што значна спросціць шлях туды і назад.

Распачынаецца летні сезон пілігрымак

|

Сёлета з 8 па 13 ліпеня і з 2 па 5 жніўня адбудуцца пілігрымкі з Гродна ў Санктуарый Маці Божай у Тракелях ды ў Санктуарый Езуса Журботнага ў Росі адпаведна.

Для дзяцей з Альшанкі адновяць садок ля “Брэста”

|

170 дашкольнікаў з Вішняўца і Альшанкі будуць наведваць садок №76, які ў 2004 годзе быў зачынены з-за недахопу дзяцей і праблем з напаўняльнасцю.

Купалле са Зміцерам Вайцюшкевічам пройдзе на Наваградчыне

|

Традыцыйны купальскі абрад адбудзецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня і пройдзе ў аграсядзібе “Вайцюшкі” пад кіраўніцтвам гурта Guda.

Гродзенскія сіноптыкі зноў прагназуюць спёку і навальніцы

|

Сярэднесуткавая тэмпература паветра перавышае сярэднюю шматгадовую на 4 – 8ºС і складае +21…+24ºС.