Польскае мора прывезлі ў Гродна

Прыгожыя жанчыны, пляжы, мора, шыкоўныя машыны – такія вобразы можна было пабачыць на карцінах польскага мастака Марэка Акрассы, персанальная выстава якога адкрылася ў Гродне.

“Кальян” выступіць у Мінску ўпершыню за 13 год

Гродзенскі гурт “Кальян” выступіць з акустычнай праграмай у Мінску на канцэрце “Тузін. Unplugged”. Гэта будзе першы канцэртны выступ гродзенскага гурта ў акустыцы і першы паўнавартасны выступ у Мінску за апошнія 13 гадоў.

Падтрымаем сям’ю Андрэя Пачобута

Ініцыятыва з непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі стварыла камітэт дапамогі для збору сродкаў сям’і Андрэя Пачобута, які знаходзіцца ў следчым ізалятары гродзенскай турмы.

Кошты значна ўзраслі

Кошты ў красавіку ў параўнанні з сакавіком выраслі на 4,5%, у параўнанні са снежням мінулага году – на 10,9%. Найбольш падаражэла з прадуктаў гародніна, а з прамысловых тавараў – касметыка і парфума.

У Лідзе зайграюць джаз

У Лідзе 14 траўня ладзіцца першы адкрыты фестываль джазавай і эстраднай музыкі “Jam Time”. Граць джаз будзе ў тым ліку камерны аркестр дзіцячай лідскай музычнай школы.

Гродзенкі перамаглі на Сусветнай танцавальнай алімпіядзе ў Маскве

|

Восьмыя Сусветныя спаборніцтвы праходзілі з 30 красавіка да 9 мая.

Чэмпіёнкай свету сярод дзяцей па класічным і фальклорным беллідансе (танец жывата), а таксама віцэ-чэмпіёнкай свету па балівудзе (танцы індыйскага кіно) стала выхаванка школы ўсходняга танцу “Найла” Дыяна Мельнік.

У Гродзенскай вобласці распрацоўваюць пустыры

|

Больш за 950 га патэнцыйна ўрадлівых земляў, якія зарастаюць пустазеллем, неабходна ўвесці ў гаспадарчы абарот ужо сёлета, а ў населеных пунктах вобласці  высадзіць дзве з паловай тысячы дрэваў.

Дэвальвацыя: даляр у абменніках каштуе 4000

|

Нацыянальны банк ад сёння адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам.

Алесь Кіркевіч сустрэўся з жонкай

|

Асуджанаму да 4 гадоў пазбаўлення волі  за “удзел у масавых беспарадках” гродзенцу дазволілі трохгадзіннае спатканне з жонкай.

Алесю і Надзеі далі ўбачыцца сам-насам праз шкло і паразмаўляць праз тэлефон.

Студэнт, які абабраў букмекерскую кантору ў Гродне, апынуўся яшчэ і махляром

Позна ўвечары 3 красавіка двое злачынцаў ўварваліся ў букмекерскую кантору, калі касір зачыняла дзверы.