ГРОДЗЕНСКІЯ ВАДАЛАЗЫ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ МЕНШ

|

Штотыднёвы працоўны час вадалазў гродзенскай выратавальнай станцыі “Ласосна” скарочаны на 5 гадзін.

РАСПАЧАЎСЯ VIII ФЕСТЫВАЛЬ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ “КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ”

|

Сёння-заўтра ў праграме фестываля – конкурсныя праслухоўванні ўдзельнікаў.

ВЫЗНАЧАНЫ ДАТЫ ЭКЗАМЕНАЎ

|

Экзамены за курс сярэдняй школы сёлета прызначаны на 1, 3, 5 і 9 чэрвеня.

“ВЕЧНЫ ВАНДРОЎНІК” У ЛІДЗЕ

|

Выстава да 120-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча адкрыецца ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі 21 лютага.

НА СКАРОЧАНЫ РЭЖЫМ ПРАЦЫ ПЕРАХОДЗІЦЬ ШКЛОЗАВОД “НЕМАН”.

|

9 сакавіка спыняецца праца шкловарнай печы, а працоўных пераводзяць на 4-гадзінны рэжым працы.

ЯКІЯ ШАНСЫ Ў КАЛОЖЫ?

|

Праект рэстаўрацыі Каложы з дабудовай элементаў без дакументальнага абгрунтавання зніжае шансы помніка на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

ПАДАРОЖНУЮ КНІЖКУ ПРА НЁМАН НАПІША НЯМЕЦКІ ВАНДРОЎНІК

|

Пісьменнік і вандроўнік Увэ Рада ў супрацоўніцтве з фатографам Інкай Шванд працуе на замову нямецкага выдавецтва Siedler.

І.ЦІХАНУ І В.ДЗЕВЯТОЎСКАМУ ДАЛІ ТЫДЗЕНЬ

|

Да 27 лютага беларускія спартсмены павінны сабраць неабходныя дакументы для разгляду ў спартыўным арбітражным судзе ў Лазане.

Казюкі. Учора і сёння

|

Сёння на пляцоўцы кінатэатра “Гродна” разгарнуўся традыцыйны Фестываль-кірмаш народных майстроў “Казюкі”.

Be Free – Будзь свабодным!

|

/www.festsvabody.org/

Be-Free 2009: 22-23 жніўня, Чарнігаў (Украіна)

Мясцовыя ўлады Чарнігава афіцыйна заявілі пра падтрымку фестывалю Be Free, які ўжо трэці раз пройдзе на ўкраінскай тэрыторыі. Фэст пройдзе на беразе Дзясны на пляцоўцы паміж Гарадскім паркам культуры і адпачынку і гатэльным комплексам “Брянск”. Менавіта там на працягу двух дзён, 22 і 23 жніўня, будзе стаяць сцэна фестывалю, а для публікі будзе зарганізаванае намётавае мястэчка. Праграма фэсту дарабляецца, у бліжэйшы час будуць агучаныя імёны хэдлайнераў з беларускага і ўкраінскага боку. Хаця на фэст прыйшло болей за 40 заявак, мы ўсё яшчэ прымаем лісты ад гуртоў, якія хацелі б заграць на Be Free, заяўкі на скрыню [email protected] – да 28 ліпеня.
Фэст «Be Free!» пройдзе 22-23 жніўня ў Чарнігаве (Украіна). Заяўкі на ўдзел (інфармацыя пра гурт, mp3) яшчэ прымаюцца на адрас [email protected]