Памежнікі з “Брузгоў” затрымалі двух парушальнікаў мяжы

|

У ноч на 25 чэрвеня невядомыя пад’ехалі да памежнай вёскі Бакуны (5 км ад мяжы) на таксі.

Праўленне непрызнаванага ўладамі СПБ выказала сваё абурэнне арыштам Андрэя Пачобута

|

Паводле праўлення Саюза палякаў на Беларусі, гэта “чарговая праява неталерантнай палітыкі беларускай дзяржавы ў дачыненні ўласных грамадзян”. Вызвалення журналіста запатрабавалі Кэтрын Эштан, Дональд Туск. Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў Пачобута вязнем сумлення.

Надвор’е зноў не радуе гарадзенцаў

|

Гроднааблгідрамет папярэджвае пра моцны вецер і навальніцы 26 чэрвеня.

Злодзей залез у царкву за кнігамі

|

Праз незачыненае вакно Царквы адвентыстаў сёмага дня ў Гродне ён скраў 240 кніг рэлігійнага зместу.

Запрашаюць валанцёрскія летнікі Гродзенскай вобласці

|

Валанцёрскія летнікі сталі ўжо добрай традыцыяй для Беларусі. Часцей за ўсё праца звязаная з доглядам, упарадкаваннем ці нават рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй гістарычных помнікаў.

У Гродзенскай вобласці сёлета валанцёраў чакаюць ва Усялюбе, Крэве, Гальшанах, Любчы.

Консульства Літвы выдае беларусам шэнгенскія візы на 2 і болей гадоў

|

Дырэктар консульскага дэпартаменту МЗС Літоўскай Рэспублікі пацвердзіў прадстаўнікам кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” права беларусаў на атрыманне шэнгенскіх візаў на два і болей гадоў. Летась  літоўскія консульствы выдалі ўжо болей за паўтысячы такіх візаў.

За выходныя затрыманыя дзесяткі пьяных кіроўцаў

|

Супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі 64 факта кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. На шляху аднаго з нецвярозых кіроўцаў у Гродне стаў светлафор.

Пьяны кіроўца ледзьве не збіў групу турыстаў каля Фарнага касцёла

|

60-гадовы гродзенец святкаваў свой юбілей з сябрамі ў кавярні. Добра падпіўшы, юбіляр сам сеў за руль і з вуліцы Гая накіраваўся дамоў.

Будаўнікі Астравецкай АЭС рыхтуюць пасланне да нашчадкаў

|

 

Лідскі скульптар Рычард Груша, работы якога можна ўбачыць у Баранавічах, Полацку, Брэсце, Наваградку ды іншых населеных пунктах Беларусі, атрымаў ганаровы заказ: зрабіць памятны знак, дзе будзе змешчана капсула з завяшчаннем да нашчадкаў.

Аксана Пачобут: «Я рыхтую сябе да горшага»

Андрэя Пачобута ўчора ўвечары з ізалятара часовага ўтрымання перавялі ў гарадзенскую турму. Ягоная жонка Аксана сёння занесла яму перадачу, але з Андрэем не пабачылася. У панядзелак з ім павінен сустрэцца адвакат.