Экзатычны ўраджай

|

У кагосьці паспела бульба і фасоля, а ў цяпліцах г. Ліды распачалі ўборку… ананасаў.

Рабаванне сярод белага дня

|

У Дзятлаўскі РАЎС звярнулася жыхарка вёскі Яхноўшчына і заявіла, што заспела ў хаце невядомага, які адкрыта выкраў тэлевізар, тэлефонны апарат, жаночую сумку, наручны гадзіннік і схаваўся.

Мапа для пустазелля

|

Некалькі тыдняў на сайце Гродзенскага гарвыканкама «вісіць» інфармацыя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з заклікам: «Калі ласка, паведамляйце ў мясцовыя адміністрацыі аб месцах вырастання баршчэўніка Сасноўскага для наступнага цэнтралізаванага яго знішчэння». Што ж гэта за халера?

Дзень святара

|

Больш за 200 святароў Каталіцкай Царквы адзначылі ўчора «Прафесійны дзень» у Чырвоным касцёле ў Мінску. Сустрэча насіла малітоўны характар. Прысутнічалі на ёй беларускія біскупы.

Смяротны выпадак

|

У рэанімацыі інфекцыйнай бальніцы Гродна чалавек памірае ад шаленства. З падазрэннем на страшную хваробу яго накіравалі ў абласны цэнтр дактары са Шчучына. А першыя сімптомы 48-гадовы жыхар вёскі Стадаляны адчуў у апошнія дні ліпеня.

Будуць вучыць «на валанцёра»

|

Дабраахвотніцкая служба будзе створаная ў Гродзенскай епархіі БПЦ. Епархія ўжо правяла семінары з удзелам адмыслоўцаў – арганізатараў дабраахвотніцкіх праектаў.

Не паспелі пазбавіцца…

|

Пры затрыманні гродзенскими памежнікамі траіх маладых людзей, якія рухаліся на аўтамабілі, апошнія спрабавалі выкінуць заплечнік і поліэтыленавы пакет.

Кожны чацвёрты – лідэр

|

54 з 207 гаспадарак Гродзенскай вобласці збіраюць з аднаго гектара звыш 50 ц збожжа.

Праверкі скараціліся, эфектыўнасць расце

|

Не гледзячы на істотнае змяншэнне колькасці праверак, значна павялічылася выніковасць працы камітэта дзяржаўнага кантроля па Гродзенскай вобласці.

Няпэўная рэклама

|

Гродзенская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні мясцовага жыхара, які выклаў у інтэрнэце відэаролікі парнаграфічнага ўтрымання.