Папялушка з Ваўкавыска

|

Сёння спаўняецца 100 гадоў самай вядомай на постсавецкай прасторы выканаўцы ролі Папялушкі – Яніне Жэймо, якая нарадзілася ў Ваўкавыску ў сям’і цыркавых артыстаў.

Апошні сезон прафсаюзных летнікаў

|

Дзіцячыя аздараўленчыя летнікі прафсаюзу працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Гарадзеншчыны будуць перададзеныя ў камунальную ўласнасць. Праўда, ужо пасля цяперашняга аздараўленчага сезону, у верасні-снежні 2009 года.

Здыміце “шашачкі”

За 5 дзён супрацоўнікі аддзела аператыўнага кантролю і рэйдавай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Гродна выявілі 8 фактаў аказання паслуг пасажырскіх перавозак (таксі) без спецыяльнага дазволу ліцэнзіі.

Чарговая выстава да Дня абароны дзяцей

1 чэрвеня у галерэі “UNIVERSUM” адбудзецца адкрыццё выставы дзіцячых малюнкаў “Вясёлка”.

18-гадовы крымінальнік

Участковыя інспектары па гарачых слядах затрымалі ўзброенага нажом гродзенца, які напаў на дзяўчыну.

Кляшчы знайшлі сваіх ахвяраў

Каля 200 жыхароў Гродзенскай вобласці гэтай вясной сталі ахвярамі кляшчоў. Пры гэтым пік актыўнасці насякомых прыпаў сёлета на красавік-май, хаця звычайна рэгіструецца на месяц пазней.

Падары дзецям мару

Гродзенскае дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» і студэнцкі Клуб валантарыяту ладзяць 31 мая традыцыйную акцыю ў падтрымку гадаванцаў дзіцячых дамоў, маленькіх жыхароў сацыяльных прытулкаў, дзетак са шматдзетных сем’яў.

Каранацыя іконы ў Гродзенскай епархіі

У Гродзенскай каталіцкай епархіі будзе каранаваны яшчэ адзін абраз. Каранацыя іконы Маці Божай Тракельскай адбудзецца 5 ліпеня.

Я дзіцёнак. Я ўнікальны

|

Выставу дзіцячых малюнкаў, аб’яднаных гэтай назвай, ладзіць да Дня абароны дзяцей Гродзенскі дзіцячы хоспіс.

Горад-Царкве

|

Архіерэйскае падвор’е ў Гродна адбудоўваецца за кошт абласнога бюджэту.