Гарадзенцы ўшанавалі памяць пра Леха Качыньскага

|

Удзел у цырымоніі пахавання прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі ў Кракаве брала дэлегацыя непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс. Прадстаўнікі “афіцыйнага” СПБ арганізавалі ў суботу ў Гродне жалобную імпрэзу ля помніка Міцкевічу.

У Беларусі верагодны дождж з вулканічным попелам

|

Міністэрства аховы здароўя папярэдзіла насельніцтва пра тое, што ў час дажджу лепш пазбягаць знаходжання на вуліцы. Разам з вадой могуць падаць часткі вулканічнага попелу, воблака якога ідзе зараз над нашай краінай.

Галоўнага фінансіста Гродна падазраюць у карупцыі

|

Начальніка фінансавага ўпраўлення гарадзенскага гарвыканкама падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, у выніку чаго дзяржава згубіла 403 міліёнаў рублёў. У дачыненні да Вячаслава Жураўскага ўзбуджаная крымінальная справа.

Спявае хор “Бацькаўшчына”

|

Ужо каля 20 год хор «Бацькаўшчына» нясе гарадзенцам духоўнасць і любоў да сваёй зямлі і мовы. Глядзіце і слухайце ў “Тваім стылі” фрагмент выступу хора ў новай гарадзенскай царкве Св. Лукі пасля службы на Вялікдзень.

У Гродне адбыўся конкурс блізнятак і двайнятак

|

Пятнаццаць пар змагаліся ў мінулую пятніцу на сцэне гарадскога Дома культуры за званне самых таленавітых блізнятак і двайнятак Гродна. Перамогу святкавалі Дзіяна і Крысціна Калеснікі.

Жалоба не абвешчана, але колькасць забаўляльных праграм зменшыцца

|

У нядзелю ў Беларусі  з 12.00 да 18.00 будзе абмежаваная колькасць забаўляльных праграм на тэлебачанні і радыё.

“Гродна-93”: ёсць першая перамога ў паўфінале

|

Гарадзенскія баскетбалісты адолелі ўчора ў першай паўфінальнай сустрэчы чэмпіянату краіны па баскетболе свайго прынцыповага суперніка – “Асіповічы”.

«Хавайся ў бульбу» з 30-га красавіка па 2-е траўня

|

Міжнародны рок-байк-фэст з гэтай двухсэнсоўнай назвай пройдзе ў 2-х кіламетрах ад Гродна на беразе Нёмана. Чакаецца, што на фэст прыедуць больш за тысячу байкераў з розных краін свету. Свой удзел пацвердзілі ўдзельнікі з Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Казахстана, Канады.

Недзяржаўны сектар павялічвае плацяжы

|

У кансалідаваны бюджэт Гродзенскай вобласці за першы квартал павялічылі плацяжы субъекты гаспадаркі недзяржаўнага сектара на 5 млрд. рублёў, у той жа час плацяжы ад дзяржаўнага сектара паменшыліся на 6 млрд. руб.

Што можна рабіць уначы? Глядзець кіно!

|

Самы вядомы і «лёгкі» да новаувядзенняў гарадзенскі кінатэатр «Чырвоная зорка» пачаў эксперымент – начныя кінасеансы, дзе прагляд пачынаецца з 23.00. Аднак дакладны дзень пакуль не вызначаны: першы начны кінапаказ адбыўся ў мінулыя выходныя, другі запланаваны на 23 красавіка.