Ушанаванне памяці змагароў за незалежнасць Беларусі

|

Дзень Волі 25-га сакавіка адзначылі ў Лідзе і Воранава. На Лідчыне ўсклалі кветкі на могілках, дзе пахаваны Юліян Саковіч – адзін з заснавальнікаў Беларускай незалежніцкай партыі, адзін з кіраўнікоў беларускага нацыянальнага Руху супраціву ў 1941–1943 гг.

На возеры Свір ледзьве не патануў рыбак

|

Ён у адзіноце займаўся падлёдным ловам на адлегласці 300-350 метраў ад берага, паведамілі “Твайму стылю” ў абласным упраўленні МНС.

«Мы – народ» пад дыктоўку пісалі гарадзенцы

|

Агульнанацыянальная дыктоўка сабрала ў гродзенскім памяшканні «Крэсовія» больш за 200 гараджанаў розных пакаленняў і ўзросту. Тэкстам для дыктоўкі стаў верш беларускай паэткі Ларысы Геніюш «Мы – народ».

Амаль 30% п’яных кіроўцаў у Гродне затрымліваюць па тэлефанаваннях грамадзян

|

24 сакавіка гарадзенец затрымаў п’янага кіроўцу маршруткі.

У Гродне напісалі агульнанацыянальную дыктоўку

|

24 сакавіка зала грамадскага аб’яднання “Крэсовія” ледзь змясціла ўсіх жадаючых.

Напісаць дыктоўку на роднай мове прыйшло больш за 200 гродзенцаў.

У Гродзенскай вобласці выратавальнікам будуць дапамагаць добраахвотнікі

|

Да канца 2015 года ў рэгіёне створаць 23 добраахвотных пажарных каманды, якія павінны вырашыць праблему ліквідацыі пажараў у сельскай мясцовасці. У пасёлку Памежным, вёсках Індура, Абухова, Гожа, аграгарадку Беняконі і вёсцы Сінькі пажарныя каманды ўзнікнуць ужо сёлета.

Затрыманыя трое прыхільнікаў Маладога Фронту

|

24 сакавіка ў Гродна затрыманыя прыхільнікі Маладога Фронту падчас распаўсюду агітацыі да Дня Волі. У панядзелак актывістаў чакае суд па арт. «хуліганства».

Прыбралі бераг, абсталявалі аўтастаянку і месца адпачынку

|

«Гродзенскі рыбалоўны Клуб» сумесна з Дзяржаўным заказнікам «Азёры» правёў суботнік на возеры Зацкава. Людзей сабралася шмат, каля 60 чалавек: сябры клуба, гродзенскія рыбакі, многія прыехалі сем’ямі, з дзецьмі.

Футбалісты “Нёмана” з перамогі стартавалі ў чэмпіянаце краіны

|

У першай гульні сезона гарадзенцы перамаглі ў гасцёх мазырскую “Славію” з лікам 3-1.

Кантрабандай беларускіх цыгарэт усё часцей займаюцца грамадзяне Літвы

|

Не знаходзячы памагатых сярод жыхароў беларускага памежжа, яны імкнуцца арганізаваць новыя каналы нелегальнай пастаўкі цыгарэт сваімі сіламі.