Фальшывы візавы пасярэднік з Гродна прадстаўляўся міліцыянтам ды скрадаў паліва

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту расследуе справу адносна 24-гадовага гарадзенца, які прысвойваў грошы жыхароў Гродна і Мінска быццам бы за дапамогу ў афармленні візаў.

Трэці аматарскі веламарафон “Суседзі” пройдзе ля Гродна

Марафон адбудзецца 20 ліпеня ў ваколіцах Аўгустоўскага канала. Старт і фініш – на шлюзе Дамброўка.

Адкрыты рух на частцы вуліцы Дзяржынскага

|

Пасля працяглага рамонту 16 ліпеня адкрылі рух для аўтатранспарта па вуліцы Дзяржынскага на адрэзку ад плошчы Тызэнгаўза да вул. 17 верасня. Грамадскі транспарт з’явіцца на вуліцы пазней, калі рабочыя скончаць уладкоўваць прыпынкі.

У Гродне пакажуць партрэты жаўнераў Арміі Краёвай

У чацвер 18 ліпеня Таварыства польскіх мастакоў, што дзейнічае пры Саюзе палякаў у Беларусі, ладзіць вернісаж выставы “Памяці герояў Арміі Краёвай”.

Гарадзенец збіраў вянкі з могілак для калекцыі

Скрадзеныя з могілках “Аульс” вянкі, кветкі і знічкі 47-гадовы жыхар Гродна перадаваў знаёмай бабулі, якая іх калекцыянавала і стварала з іх кампазіцыі для ўпрыгожання інтэр’ера.

Сёлета ў Гродне з’явіцца 2900 новых парковачных месцаў

|

У перспектыве каля 1500 парковачных месцаў размесціцца ў дварах пасля рэканструкцыі дваровых тэрыторый.

Гродзенскія выратавальнікі ўратавалі лося

|

Жывёла загразла ў меліярацыйным канале каля вёскі Новая Руда.

Канал глыбінёй амаль 2 метры быў запоўнены вадой. Над паверхняй заставалася толькі галава жывёлы.

Звольнены дырэктар гродзенскай ЖКГ, у дачыненні намесніка распачатая крымінальная справа

|

Службовыя асобы пакараныя за шматлікія парушэнні, выяўленыя праверкай Камітэта дзяржкантролю ў выкарыстанні сродкаў, што вылучаліся на капітальны рамонт жылога фонда Гродна.

Мікалай Уласевіч судзіцца з мытняй за вяртанне асабістых рэчаў

|

25 ліпеня ў судзе Ашмянскага раёна адбудзецца разгляд іску Уласевіча да Ашмянскай мытні.

Суды пачаліся адразу ж пасля затрымання рэчаў актывіста антыядзернага руху супрацоўнікамі мытніў Катлоўцы 11 красавіка 2011 года.

Надвор’е на Гарадзеншчыне наблізілася да кліматычнай нормы

|

Гарачыні пакуль не чакаецца.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі.