Агонь з Бэтлеема прыбудзе ў Беларусь.

|

16 снежня на польска-беларускай мяжы каля Гродна беларускім і расійскім скаўтам яго перададуць польскія скаўты.

Упраўленне гандлю Гродзенскай вобласці рыхтуецца да Новага году

|

20 снежня ў Гродзенскай вобласці адкрыюцца 125 елачных кірмашоў.

Напярэдадні святаў праз крамы  плануецца рэалізаваць каля 420 тысяч бутэлек пеністага віна і шампанскага.

Музыка часоў Стэфана Баторыя гучала ў Гродне

|

Выступ удзельнікаў міжнароднага ансамбля “Акадэмія традыцыі” зладзіла 11 снежня да 425-ай гадавіны з дня смерці караля Стэфана Баторыя ў Сенацкай залі Новага замку Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне.

Гродзенскія дзеці і падлеткі з абмежаваннямі змогуць займацца фехтаваннем

|

Зала для заняткаў спортам для дзяцей, якія маюць праблемы са здароўем, перасоўваюцца на інвалідных вазках ці са старонняй дапамогай, будзе абсталявана на базе фехтавальнай школы ўжо вясной.

Мастацкая выстава да дня народзін Максіма Багдановіча адкрылася ў Гродне

|

Сваё разуменне асобы і творчасці вялікага паэта гродзенскія мастакі прадставілі на выставе ў залі па Ажэшка. Урачыстае адкрыццё выставы да 120-годдзя Максіма Багдановіча адбылося 8 снежня.

За апошнія тры дні ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваныя 8 ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі

|

2 чалавекі загінулі, 7 параненыя.

Галоўную ролю ў кожным выпадку адыграў чалавечы фактар.

Чаго чакаць турыстам у Гродне і Гродзенскай вобласці?

|

Экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці сёлета павінен павялічыцца ў 1,2 раза.

Такі паказчык закладзены ў Праграму развіцця турызму ў рэгіёне на 2011–2015 гады.

Чым будуць прывабліваць замежных турыстаў і ад каго мясцовыя ўлады чакаюць інвестыцый, высвятляў TIO.BY.

Лідчук сабраў унікальную калекцыю чарнільніц

|

Найстарэйшаму экспанату хатняга музея Чэслава Серафінавіча каля 300 гадоў.

Гэтую чарнільніцу знайшлі падчас раскопак Наваградскага замка, піша tutgrodno.com.

Гарадзенец – пачэсны філатэліст

|

Кіраўнік гродзенскага абласнога таварыства філатэлістаў Фрыдэрык Гушча стаў пачэсным філатэлістам.

Гродзенскі заапарк запрашае на навагоднія экскурсіі

|

Іх з 19 снежня да 9 студзеня для дзяцей будзе праводзіць Снягурка.