Заўтра ў Гродна прыедуць амбасадары Вялікабрытаніі і Карэі

|

Розмары Томас і Лі Ен Су сустрэнуцца з кіраўніцтвам і студэнтамі гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

Доказ бацькоўства каштуе каля міліёна рублёў

|

Некалькі дзесяткаў гарадзенак справабалі сёлета высвятліць праз суд, хто з’яўляецца бацькамі іх дзяцей. У некаторых выпадках для гэтага спатрэбілася генатыпаскапічная экспертыза.

У барацьбе за адмену рабства

Як не стаць ахвяраю гандлю людзьмі і як бяспечна выехаць за мяжу?– гэтым пытанням будзе прысвечана інфармацыйна-асветніцкая акцыя для моладзі «Спынім гандаль людзьмі», якая пройдзе ў буйных гарадах Беларусі з 2 па 8 снежня.

Пажар на мэблева-будаўнічым прадпрыемстве ў Скідзелі

|

Выратавальнікі і медыкі з Гродна і Шчучына бралі ўдзел у ліквідацыі пажару, які выбухнуў у аўторак на акцыянерным таварыстве “Мэблябудканструкцыя” у Скідзелі.

Гарбата і канверт з прэзерватывамі

|

У Дзень барацьбы са СНІДам гарадзенцаў паілі гарачай гарбатай, а ў дадатак раздавалі прэзерватывы. Акцыю пад назвай “Ці ўсё ты купіў да гарбаты?” ладзілі актывісты Беларускага Чырвонага Крыжа ў 6-й гарадской паліклініцы Гродна.

Гарадзенцам прапанавалі “засвяціцца”

Бясплатнае навучанне ў аўташколе стане галоўным прызам гарадзенскім пешаходам, якія перамогуць у акцыі “Засвяціся”. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з “Радыё Гродна” і “Аўташколай бяспекі кіравання”.

Уладзімір Мацкевіч: час будавання міфаў мінуў

|

Вядомы беларускі філосаф і метадолаг падзяліўся 1 снежня з гарадзенцамі сваімі развагамі пра беларускую гісторыю і культуру. Беларускай грамадскасці, на думку Ўладзіміра Мацкевіча, трэба зараз вырашаць трыадзіную задачу – “дэсаветызацыі, беларусізацыі і еўрапеізацыі”.

У Гродне закладуць традыцыю калядных кірмашоў

Ладзіць штогадовыя святы кшталту вядомага кірмаша ў Дрэздэне збіраецца адзін з мясцовых агратурыстычных комплексаў.

ДАІ заклікае гродзенскіх кіроўцаў устрымацца ад паездак

|

Учора ў Гродне адбылася рэкордная колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з пашкоджаннем транспартных сродкаў.

За суткі супрацоўнікі ДАІ аформілі 68 ДТЗ, у тым ліку 49 – у абласным цэнтры. Дзве аварыі мелі цяжкія наступствы.

Крэатыўнасць гродзенскага бармэна ацаніла міжнароднае журы

|

Гродзенскі бармэн Андрэй Грушынаў заняў трэцяе месца  ў фінале нацыянальнага турніра па флейрынгу, які ўчора скончыўся ў мінскім кактэйль-бары Barberry.