Першая спроба рэйдэрскага захопу ў Беларусі здзейснілася на Гродзеншчыне
Ваўкавыскі “Беллакт” здзейсніў спробу рэйдэрскага захопу “Дзятлаўскага сыраробнага завода”. Акцыянерам прапаноўвалася прадаць свае акцыі па самых танных коштах.
Ваўкавыскі “Беллакт” здзейсніў спробу рэйдэрскага захопу “Дзятлаўскага сыраробнага завода”. Акцыянерам прапаноўвалася прадаць свае акцыі па самых танных коштах.
Учора прадстаўнікі ВТБ Банка перадалі Гродзенскаму гарадскому цэнтру медычнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў медычнае абсталяванне на суму 25 мільёнаў рублёў.
Здарэнне адбылося ўчора каля адзінаццаці гадзін вечара ў Зэльвенскім раёне на 66-ым кіламетры трасы Баранавічы-Гродна.
У наступным годзе плануецца падпісанне міжурадавага пагаднення аб рацыянальным выкарыстанні і ахове транспамежных водаў паміж Беларуссю і Польшчай.
Больш за дзесяць разоў сёлета гродзенскія выратавальнікі выязджалі на “дзіцячыя” пажары, а наперадзе летнія канікулы, калі школьнікі большую частку дня застаюцца без нагляду…
Права маркіраваць сваю прадукцыю знакам “Натуральны прадукт” атрымалі Гродзенскі кансервавы завод, мясакамбінат і Шчучынскі масласырзавод.
У праграме форума – прыродаахоўныя акцыі, канферэнцыі, фестывалі. Сярод мерапрыемстваў – фотаконкурс “Гэта твая зямля”, конкурс на лепшую ў барацьбе за зніжэнне забруджвання паветра аўтатранспартную арганізацыю, конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэму.
Сярод хэдлайнэраў фэсту, які пройдзе з 8 да 11 да ліпеня непадалёк ад беларускай мяжы, швейцарскі гурт Lacrimosa, а таксама Sepultura (Бразілія), The Legendary Pink Dots (Нідэрланды), Vader, Heart & Soul, Hey, Coma, Strange Attractor (Нідэрланды). У міжнародным конкурсе Беларусь прадставіць гурт Spita/\ь F. Яшчэ ёсць шанс атрымаць бясплатныя візы для ўдзелу ў Фэсце!
Трэці, апошні, дзень Фестывалю маладзёвай журналістыкі быў надзвычай насычаным, урачыстым і вельмі прыемным – акрамя майстар-класаў і прэзентацыяў, уручалі прызы пераможцам конкурсу, а таксама іншыя прыемнасці.
У канцы тыдня на вуліцах Гродна ў чарговы раз з’явіцца “Крытычная маса”. Гарадзенскія веласіпедысты ў суправаджанні машын ДАІ праедуць 28 траўня каля 20 км. па вуліцах горада, каб паказаць, што яны з’яўляюцца роўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху.