Кубак Беларусі па кампутарных гульнях адбудзецца ў Гродне
Беларускія кіберспартоўцы прымуць удзел у чэмпіянаце, які пройдзе 25-26 лютага ў клубе “Альфа Цэнтаўра” пры падтрымцы Міністэрства абароны. Імпрэза будзе прысвечана Дню абаронцы Бацькаўшчыны.
Беларускія кіберспартоўцы прымуць удзел у чэмпіянаце, які пройдзе 25-26 лютага ў клубе “Альфа Цэнтаўра” пры падтрымцы Міністэрства абароны. Імпрэза будзе прысвечана Дню абаронцы Бацькаўшчыны.
Першы рэгіянальны сярэднявечны турнір адбудзецца 18-19 лютага ў палацы творчасці дзяцей і моладзі. Удзел змогуць узяць маладыя прадстаўнікі беларускіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі, якія яшчэ не ўдзельнічалі ў рыцарскіх турнірах.
Шчучынскія краязнаўцы выдалі кнігу пра адзін з самых вялікіх і вядомых палкоў у савецкай авіяцыі. Невялічкае выданне прысвечана 10-му асобнаму Чырвонасцяжнаму, Маскоўска-Кёнігсбергскаму, ордэна Суворава ІІІ ступені, выведвальнаму авіяпалку.
У Гродна адбыўся сінхронны чэмпіянат вобласці па «Сваёй гульні». З 36-ці удзельнікаў з розных гарадоў вобласці, выйграў Аляксандр Кандраценя з Ліды.
Абвешчаны штогадовы конкурс на лепшыя матэрыялы ў сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці органаў унутраных спраў і унутраных войск МУС РБ. Прымаюцца працы, якія былі апублікаваныя ў друку або выйшлі ў эфір ад 1 студзеня да 31 снежня 2011 года.
10 лютага ў раённым цэнтры па вуліцы Савецкай машына збіла 9-гадовага хлопчыка.
Маразы у мінулыя выходныя зъявіліся прычынай дзесятка аварый, якія ў спешным парадку ліквідавалі гродзенскія камунальнікі і аварыйныя службы гораду.
11 лютага а 22.15 падчас пажару па вул. Будаўнікоў ў г. п. Краснасельскі сусед выратаваў пенсіянера.
З 11 лютага пачалі дзейнічаць папраўкі ў закон “Аб дзяржаўнай службе”, паводле якіх беларускім дзяржаўным службоўцам забараняецца карыстацца ільготамі і перавагамі, што прадстаўляюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі альбо нацыянальнай прыналежнасцю.
У галерэі “UNIVERSUM” купалаўскага ўніверсітэта ладзіцца выстава “Оutsider art”, дзе прадстаўлены творы людзей, што жывуць у мінскім псіханеўралагічным інтэрнаце №2.