На Савецкай плошчы ў Гродне з’явіцца каток

Прыватная фірма адкрые каток са штучным лёдам ля Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Тэрыторыя катка ўжо агароджаная. Ён мае працаваць месяц у тэставым рэжыме.

Запрашаем гарадзенскую моладзь пазнаёміцца з Еўрапейскай валанцёрскай службай

|

Калі вам цікава, што такое Еўрапейская валанцёрская служба і як можна паехаць валанцёрам у Еўропу, запрашаем вас на сустрэчу “ЕВС у Гародні!”, якая адбудзецца 12 снежня па вул. Будзённага, 48А, офіс 63 у 18.00.

Чэрнік – лепшы гулец “Нёмана” па выніках галасавання на “Тваім стылі”

Завяршылася наша галасаванне на лепшага гульца гарадзенскага “Нёмана” у сезоне 2013 года. Найбольшую колькасць галасоў (51%) атрымаў галкіпер гарадзенскай каманды – Сяргей Чэрнік.

Зробім Гродна культурнай сталіцай разам!

|

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае 12 снежня гарадзенскую культурную супольнасць шчыра паразмаўляць пра магчымасці і выклікі, што дае статус культурнай сталіцы для роднага горада.

У Гродне пройдзе круглы стол на тэму плюсаў і мінусаў Балонскага працэсу для Беларусі

|

Цэнтр “Трэці сектар” і Грамадскі балонскі камітэт запрашаюць да інтэлектуальнай размовы не толькі тых, хто цікавіцца вышэйшай адукацыяй, але і неабыякавых да будучыні Беларусі людзей.

Калі не вы да нас, то мы да вас: баскетбалісты “Гродна-93” наведалі школу № 33 ў Гродне

Чацвёра гульцоў “гараджан”: Андрэй Мастоў, Канстанцін Яфрэмаў, Вячаслаў Корж і Арцём Малькоў, правялі майстар-клас для вучняў мясцовай сярэдняй школы.


Дзе ў Гродне можна будзе купіць елку? Мапа елачных кірмашоў горада

У гэтым годзе, гэтаксама як і ў мінулым, у Гродне будзе дзейнічаць 19 елкавых кірмашоў. Яны пачнуць сваю працу 20 снежня.

Змяняецца рэжым працы пункта пропуску “Парэчча”

У сувязі з пачаткам будовы новага кантрольнага пункта “Латажэрыс” з літоўскага боку, з 15 снежня зменіцца рэжым працы пункта спрошчанага пропуску “Парэчча”, што на мяжы з Літвой.

Заканчэнне рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Гродне зноў пераносяць. Цяпер – на пачатак 2014 года

У студзені-лютым плануецца ўвесці ў эксплуатацыю трэці пускавы комплекс і скончыць гэтым будаўнічыя працы.

Памёр вядомы гарадзенскі мастак Зміцер Іваноўскі

|

Позна ўвечары 5 снежня памёр мастак Зміцер Іваноўскі. Прычынай смерці называюць праблемы з сэрцам.

Пахаванне адбудзецца заўтра, 7 снежня. У 9.30 імша ў касцёле Божай Міласэрнасці на Вішняўцы.