У Гродне камянданцкую гадзіну не парушыў ніводны падлетак

|

За месяц пасля ўводу ў дзеянне пастановы Саўміну пра забарону знаходжання непаўналетніх без суправаджэння дарослых на вуліцы з 23 да 6 гадзін, у Гродзенскай вобласці заўважаныя толькі два парушальнікі, піша respublika.info .

Міліцыя рыхтуецца да росту наркаманіі ў Астраўцы

|

З улікам прыцягнення да будаўніцтва АЭС вялікай колькасці будаўнікоў, у тым ліку з Расіі, дзеля супрацьстаяння распаўсюду наркотыкаў распрацаваны спецыяльны план мерапрыемстваў, колькасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у Астраўцы павялічыцца.

Афіцыйныя прафсаюзы Беларусі раскрытыкавалі ўлады Гродна. І спужаліся (абноўлена)

|

Леанід Козік (на здымку) абураны ігнараваннем прадстаўнікамі гарадскіх і абласных улад Рэспубліканскай спартакіяды прафсаюзаў у Гродне і лічыць, што справа ў прынцыповай пазіцыі прафсаюзаў.

Ягоныя гнеўныя выказванні з’явіліся на афіцыйным сайце ФПБ, але толькі на адзін дзень, а пасля зніклі.

Гродзенскія веласіпедысты сталі героямі перадачы “Белсата”

|

Відэа пра гродзенскіх аматараў найбольш экалагічнага віду транспарту з’явілася ў эфіры 1 кастрычніка ў серыі “Апантаныя”, піша velogrodno.by.

У Гродне пачынаюць уключаць ацяпленне

|

У школах, дзіцячых садках і бальніцах ацяпленне могуць уключыць ужо 11 кастрычніка, паведамляе vgr.by.

Мірскі замак наведала рэкордная колькасць турыстаў

|

Ад пачатку года да канца жніўня замкавы комплекс агледзелі 190 тысяч чалавек.

Грып прыйдзе пад новы год

|

Павелічэнне колькасці хворых чакаецца ў канцы снежня – пачатку студзеня.

“Кажаны” перамаглі ў “Таемным горадзе”

|

Гарадзенская каманда “Кажаны” (Летучие Мыши) перамагла сваіх супернікаў падчас гульні паводле твора пісьменніка-фантаста Вадзіма Панава “Таемны горад”. Гульна адбывалася на дамене nightcity.en.cx.

Нататкі натураліста: птушкі больш патрыятычныя за жыхароў Беларусі

|

Спачатку пачуўся працяглы і самотны жураўліны крык. А потым у небе ўзніклі самі птушкі.

Cельскагаспадарчы кірмаш разгорнецца на Савецкай плошчы Гродна

|

Традыцыйны восеньскі кірмаш “Залатая восень” сёлета запланаваны на 13 кастрычніка.

Гандаль будзе доўжыцца з 10 да 17 гадзін.