Смаргонскі вопытны лясгас пачаў продаж елак у Расію

|

З мінулага году ў лясгаса з’явіліся кліенты ў С-Пецярбурзе.

Пакуль гандаль ідзе невялікімі партыямі.

Паліва зноў падаражае

|

Чарговае павышэнне коштаў чакаецца 1 снежня.

Пра гэта паведаміла БелаПАН крыніца ў “Белнафтахіме”.

Гэтым разам кошт на паліва павялічыцца на 10%.

Пасля Расіі і Нікарагуа ў Гродне ўсталююць Інтэрнет Yota

|

Адзін з найбуйнейшых аператараў бесправаднаго інтэрнету Yota усё ж пачне працаваць у Гродне пасля двух гадоў спробы запусціць праект. Кампанія будзе прапаноўваць паслугі мабільнай перадачы дадзеных па новай тэхналогіі LTE.

Навучанне па-беларуску – плюсы і прывілеі. Нататкі з Смаргоні

Адзіны ў Смаргоні першы клас з беларускай мовай навучання (на здымку), які адкрыўся сёлета на базе СШ №1, невялікі – 11 чалавек.

У гэтым і бацькі дзяцей, і педагогі бачаць свае плюсы.

Тут па-беларуску выкладаюць усе прадметы, акрамя рускай мовы.

Цягнікоў з Гродна ў Польшчу не будзе?

|

У новым раскладзе цягнікоў PKP Przewozy Regionalne пасля 10 снежня адсутнічаюць спалучэнні ў кірунку на Гродна.

Сядзібу Бохвіцаў у Падароску хочуць прадаць за 10 тысяч долараў

|

На аўкцыён выставілі сядзібу Чачотаў, якая пазней належала Бохвіцам, паведамляе сайт Region4. Сядзібны дом размешчаны ў вёсцы Падароск.

Гродзенскія студэнты паўтарылі “подзвіг” мінчукоў

|

За пакупкамі да Дня студэнта гродзенцы накіраваліся з 4 кг грошай: торбай купюр па 10 і 20 рублёў, складзеных у пачкі, піша s13.ru.

“Autorsong”: перапляценне графікі і музыкі

|

Валянціна Шоба и Марэк Галонзкі прадставілі 22 лістапада ў Гародні свой сумесны праект “Autorsong”. Праект унікальны тым, што з’яўляецца сінтэзам музыкі і графікі: Марэк пісаў музыку, а Валянціна пад гэтую музыку стварала графічныя працы.

У мэтах эканоміі ў Гродне адключаюць ліхтары

|

На вуліцах і ў дварах Гродна, каб сэканоміць электраэнергію, выключылі каля пяцісот ліхтароў.

Нацыянальны статыстычны камітэт высвятліў, ад чаго паміраюць беларусы

|

51,9% памерлых за дзевяць месяцаў  гэтага году адышлі ад хваробаў сістэмы крывазвароту, 13,4% – ад новаўтварэнняў, 9,9% – ад прычын, не звязаных з захворваннямі, піша БелТА.