Адкрыты рух на вуліцы Брыкеля. Новай дарогай задаволеныя не ўсе

|

1 снежня пасля 2-месячнай рэканструкцыі адкрыты рух на ўчастку дарогі ад вуліцы Ліможа да Таўлая.

Расіяне атрымліваюць польскія шэнгенскія візы прасцей, танней і хутчэй, чым беларусы

|

Пакуль беларусы губляюць тыдні і месяцы ў марных спробах зарэгістраваць электронныя візавыя анкеты на сайце польскага консульства, польскае МЗС прыняло рашэнне аб выдачы пяцігадовых шматразовых шэнгенскіх віз для грамадзян Расіі, піша ex-press.by .

З 3 снежня паліва падаражэла на 10%

3 снежня адбылося чарговае павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты.

Кошт літра бензіну Нармаль-80 павысіўся да 5.400 рублёў (ранейшая цана — 4.900 рублёў), бензіну АІ-92 — да 5.700 рублёў (5.150 рублёў), бензіну АІ-95 — да 6.100 рублёў (5.550 рублёў), дызельнага паліва — да 6.300 рублёў (5.750 рублёў).

Гісторыя гарадзенца ў кнізе “Адзін дзень палітвязьня 2009-2011”

Сярод героеў кнігі, прэзентацыя якой прайшла ў амбасадзе ЗША ў Мінску 1 снежня, былы палітвязень гарадзенец Алесь Кіркевіч.

Эксперымент на беларуска-літоўскай мяжы

|

З 1 снежня з мэтай вывучэння новых форм правядзення памежнага кантроля і стварэння больш зручных умоваў для перасячэння мяжы, у аўтадарожным пункце пропуска “Каменны Лог” праводзіцца эксперымент.

Сяргей Трафімчык намагаецца вярнуць канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі аўтамабіль

Кіраўнік гарадзенскага “Руху За Свабоду” Сяргей Трафімчык, у якога 7 кастрычніка быў канфіскаваны аўтамабіль, атрымаў з Гарадзенскага Упраўлення ўнутраных спраў адказ на сваю скаргу, накіраваную ў пракуратуру.

Гродзенскія праваслаўныя далучацца да адзначэння Дня інваліда

|

Да сусветнага Дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, Свята-Марфінская царква сустрэне дзяцей-інвалідаў з дзённага цэнтра пражывання Ленінскага раёна, а дзяцей Кастрычніцкага раёна павітаюць братчыкі Уладзімірскай царквы.

На Новы год у Мірскім замку будуць адпачываць толькі расіяне

|

У замку працуе гасцініца на 35 месцаў, аднак зняць нумар на навагоднія святы альбо Раство ўжо немагчыма.

Андрэй Пачобут адкажа на пытанні польскіх удзельнікаў акцыі па абароне правоў чалавека

|

Відэаканферэнцыя з  асуджаным за прафесійную дзейнасць гродзенскім журналістам  пройдзе ў  межах Марафону напісання лістоў у абарону вязняў, які Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International  правядзе ў Польшчы 10-11 снежня.

Адміністрацыя шклозавода “Нёман” супраць грамадскіх слуханняў

Адміністрацыя адмаўляецца ад магчымасці правядзення ў горадзе Бярозаўка грамадскіх слуханняў супраць пабудовы цэха па выпуску шклаваты, тлумачачы сваю пазіцыю тым, што шкодная вытворчасць будуецца паводзе ўказу прэзідэнта.