Гарадзенцы чакаюць новага трэнера

|

Усяго некалькі сотняў заўзятараў назіралі сёння за чарговай няўдалай гульнёй “Нёмана”. Мала таго, што час сустрэчы паставілі на гадзіны, калі па тэлебачанні адбывалася трансляцыя гульні чэмпіянату свету Германія-Англія, дык яшчэ і на афіцыйным сайце каманды падалі іншы час пачатку матча.

Неўзабаве ў Наваградку пачнецца Грунвальдская бітва (Фота)

|

Інсцэніроўка знакамітага бою 1410 года запланавана  на 17 гадзін каля Замкавай гары. Яе пакажуць рыцарскія клубы, што прыехалі на Фестываль сярэднявечнай культуры з усёй Беларусі.

Гарадзенскія сокалы атрымалі імёны і гатовыя да палёту (Відэа)

|

Алена і Стэфан – такія імёны маюць цяпер пара сокала-пустальгі, якая сёлета вывела 6 птушанят за статуяй Святой Алены на Бернардынскім касцёле ў Гродне. Імёны птушкам шляхам галасавання давалі наведвальнікі сайта birdwatch.by, створанага гарадзенскімі арнітолагамі.

У Гродне адчыніўся кірмаш тавараў з Індыі

|

Некалькі сотняў гарадзенцаў чакалі сёння з ранку адкрыцця ў Лядовым палацы кірмаша тавараў з Індыі. Жыхароў горада прывабліваюць адносна танныя вопратка, тканіна, прадметы інтэр’еру ды іншыя тавары з далёкай краіны.

У Мастоўскім раёне разбілася машына з 4 юнакамі

|

У вёсцы Гудзевічы 20-ці гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем ды не ўбярог аўтамабіль ад сутыкнення з дрэвам. Трое яго пасажыраў – 17-ці, 18-ці і 19-ці гадоў з траўмамі адвезеныя ў гарадзенскі шпіталь хуткай дапамогі. Кіроўца памёр на месцы.

Абаненты МТС могуць размаўляць заўтра бясплатна

|

Акцыя кампаніі прымеркаваная да яе васьмігоддзя. Карыстальнікі паслугаў гэтага аператара могуць заўтра таксама бясплатна дасылаць SMS-кі і карыстацца Інтэрнэтам на працягу ўсяго дня.

Каля 80 памежнікаў з трох краін праплылі па Аўгустоўскім канале

|

Беларускія, польскія і літоўскія памежнікі выплылі з польскага Аўгустова і праз беларускую частку канала даплылі да літоўскіх Друскенікаў.

Кандыдат «Зялёных» у Гродне (Дададзена Відэа)

|

У чацьвер ў Гродне адбылося спатканне з чарговым кандыдатам у прэзідэнты. Услед за Яраславам Раманчуком і Ўладзімірам Някляевым у горад над Нёманам прыехаў намеснік Беларускай партыі “Зялёных” Юрый Глушакоў.

Праграмісты з сямі краін збяруцца ў лесе пад Гародняй

|

З 1 па 4 ліпеня на турбазе “Хімік” пройдзе шостая міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага праграмавання Linux Vacation / Eastern Europe.

На “Тваім стылі” з’явіўся відэарэпартаж сустрэчы Уладзіміра Някляева з гарадзенцамі

|

Ці вераць гарадзенцы, што вуліцы ў Мінску і Гародні будуць названыя імем Быкава?