У Гродне каштоўныя дрэвы знішчаюць паводле заканадаўства

|

Вялізныя ліпы і грабы пілуюць на вуліцы Свярдлова, дзе будуецца жыллё для працаўнікоў Гродзенскага аблвыканкама.

Беларускія падлеткі будуць атрымліваць пашпарты з 14, а не з 16 гадоў

|

Указам нумар 197, падпісаным 19 красавіка, зніжаецца ўзрост грамадзяніна РБ для абавязковага атрымання пашпарта, што дасць магчымасць непаўналетнім, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, рэалізаваць правы на асобныя юрыдычна значныя дзеянні.

Гарадзенцы хочуць жыць у добраўпарадкаваным горадзе

|

Жыхары горада патрабуюць дабраўпарадкавання двароў і вуліц.

Дэзерцір з Шчучынскага раёна хаваўся 18 гадоў

|

Салдат другога году службы знік з вайсковай часткі, якая ахоўвала ваўкавыскую калонію, пасля нараду ў жніўні 1994 года.

Чорна-белае Палессе на фотавыставе ў Гродне

|

Палессе на старых здымках 1929-1937 гадоў можна ўбачыць на выставе польскага фатографа Зоф’і Хаментоўскай, адкрыццё якой адбылося ў Старым замку 18 красавіка. На 87 здымках можна ўбачыць палешукоў розных узростаў, заняткаў, саслоўяў, рэлігійнай прыналежнасці, іх жыллё, храмы і, безумоўна, палескую прыроду.

Беларусь застаецца без Балонскага працэсу мінімум на 3 гады

|

Беларускае пытанне цалкам знятае з павесткі дня бліжэйшага саміту міністраў адукацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, які пройдзе на наступным тыдні ў Бухарэсце. Наступны шанец далучыцца да працэсу наша краіна атрымае толькі ў 2015 годзе.

На аўкцыён выставяць тры сядзібы Гродзенскай вобласці

|

Да продажу рыхтуюць сядзібу Чачотаў сярэдзіны 19 стагоддзя ў вёсцы Падароск Ваўкавыскага раёна.

Гродзенскі аўтааматар “праштрафіўся” на 7 мільёнаў

|

Учора кіроўца “Мерсэдэсу” не спыніўся на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ ў мікрараёне “Зарыца”.

Парк Жылібера папаўняецца рэдкімі відамі дрэваў

|

7 рэдкіх відаў дрэваў з’явіліся ў парку Жылібера – грамадскую ініцыятыву Наталлі Канюк па адраджэнні калісці знакамітага гарадзенскага батанічнага сада падтрымалі  ўладальнікі рэдкіх раслін і “Зелянбуд”.

Беларуска-літоўскі форум у Гродне: першыя вынікі

|

Літоўскі канцэрн “Ахема Груп” плануе таваразварот з беларускімі кампаніямі давесці да 100 мільёнаў еўра, пра гэта падчас VIII Міжнароднага беларуска-літоўскага форума ў Гродне заявіў віцэ-прэзідэнт канцэрна.