Распачаўся штогадовы ўлік зімовых птушак

|

Да яго на працягу студзеня можа далучыцца кожны гродзенец.

Гродна ў віртуальнай энцыклапедыі

|

Віртуальная энцыклапедыя архітэктуры Гродна запрацавала ад учора на адным з гродзенскіх сайтаў. На сённяшні дзень гэта адзіны горад у Беларусі, які займеў віртуальную энцыклапедыю такога кшталту.

Гродзенскія баскетбалісты згуляюць за “Захад”

|

9 студзеня ў мінскім Палацы спорта адбудуцца матчы зорак чэмпіяната Беларусі па баскетболе.

Зацверджаны бюджэт Гродна на 2010 год

|

Агульная сума сёлетняга бюджэта горада – 417,1 мільярда беларускіх рублёў – складае 98,2% ад бюджэта 2009 года.

Тварам не выйшаў

|

Неадпаведнасць здымка на пашпарце з асобай, якая яго прад’явіла, прыцягнула ўвагу памежнікаў на пункце пропуску Прывалкі падчас пашпартнага кантролю ў аўтобусе па маршруце “Гродна-Каўнас”. У выніку быў затрыманы грамадзянін Конга з падробнымі дакументамі.

Вясёлых Святаў!

|

Шаноўныя чытачы і аўтары “Твайго стылю”! Шчыра віншуем вас з Калядамі і Новым годам! Дзякуй за тое, што Вы былі сёлета з намі! Гэта дзякуючы вам мы развіваемся і сталеем, набываем новых сяброў!

Да сустрэчы ў Новым годзе! Заставайцеся ў “Стылі”!

А. Лукашэнка: АЭС будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне

|

Рашэнне аб будаўніцтве беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы ў Гарадзенскай вобласці прынятае канчаткова, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску.

У Гродне прайшоў парад Дзедаў Марозаў

|

Галоўны Дзед Мароз праехаў 30 снежня па цэнтры горада на брычцы.

Кампанію яму склалі шматлікія Снягуркі ды іншыя казачныя персанажы. Глядзіце фотарэпартаж у “Тваім стылі”!

Суд над Юрасём Казаком перанесены на 11 студзеня

|

Пракурор папрасіў суд аштрафаваць юнака, якога вінавацяць у абліванні помніка Леніна ў Наваградку зялёнай фарбай.

“Залаты леў” без рэгістрацыі

|

Гарадзенскі абласны суд пакінуў сёння ў моцы рашэнне Ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама пра адмову ў рэгістрацыі слонімскага грамадскага аб’яднання “Залаты леў”.