Купалы і крыжы ўзняліся над Гродна

Тры купалы і крыжы ўсталяваныя на царкву ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх Святых у Гродна. Для падняцця на храм абласное ўпраўленне МНС бясплатна прадаставіла тэхніку.

Нічыя на карысць гродзенцаў

Безгалявая нічыя ў сустрэчы са сталічным “Дынама” дазволіла футбалістам “Нёмана” захаваць другое месца ў турнірнай табліцы.

Браты супраць сясцёр

У Гродна па гарачых слядах затрымалі за рабаўніцтва двух братоў.

Свята працы замест Дня салідарнасці

|

Сёння гарадзенцы святкуюць… А, дарэчы, што яны святкуюць? Міжнародны дзень салідарнасці 1-га мая адзначаюць амаль у 140 краінах свету з канца XIX стагоддзя, калі працоўныя на масавых акцыях пратэсту пачалі барацьбу за свае правы. А вось у незалежнай Беларусі з 1998 года ўказам прэзідэнта заснавана Свята працы. І гэта ўжо зусім іншая гісторыя…

А як гэта адбывалася ў 1957 годзе?

На фотаздымку калона, якая ідзе па вуліцы 17 верасня, ля шпіталю, 1 траўня 1957 года. На заднім плане – плакат з партрэтамі Н. С. Хрушчова і Ў. І. Леніна. Усмешкі на тварах, кветкі ў руках. І не ведаюць, што здарыцца са светам у наступныя паўстагоддзя.

Час фантанаў у Гродна

|

З прыходам траўня і сапраўдных цёплых дзён у Гродна наступае «час фантанаў». Гэтыя гідратэхнічныя збудаванні не толькі ўпрыгожваюць паркі, скверы і ўвесь гарадскі ландшафт, але змякчаюць і ўвільгатняюць «цяжкае» летняе паветра.

Галадоўка – па эстафеце

|

Сярод захадаў, якія актывісты збіраюцца прапанаваць ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які галадуе з 16 красавіка – эстафетная галадоўка, кшталту тых, якія двойчы праходзілі ў падтрымку Аляксандра Казуліна, калі ён знаходзіўся ў віцебскай калоніі.

«Таннае» лета для пенсіянераў

|

Ад сёння да 30 верасня пенсіянеры ў Беларусі будуць плаціць палову кошту праезду ў прыгарадным транспарце. Адпаведны указ падпісаў 30 красавіка Аляксандр Лукашэнка.

Вясёлыя пчаляры ў парку Жылібера

|

На выставе “У гасцях у пчолкі” арганізатары абяцаюць разыграць сярод наведнікаў 80 вядзерцаў мёду.

Караткевіч, Геніюш і Барадулін загучаць у Гродна

|

Прэзентацыя знакамітага аўдыёвыдання, дзе змешчаныя запісы твораў у выкананні саміх аўтараў, адбудзецца ў Гродна 5 мая.