У Гродне затрымалі сябра БХД

|

У торбе затрыманага былі ўлёткі ў падтрымку палітвязняў.

Іх збіраліся распаўсюджваць у межах кампаніі салідарнасці “Напішы палітвязню ліст”.

Гістарычную моду можна пабачыць у вітрынах універмага

|

Тыдзень гарадзенскай моды Fashion Week Grodno, ініцыяваны студэнтамі ГрДУ ў межах праекту “Жывая гісторыя”, распачаўся з выставы прадметаў і ілюстрацый гістарычнай моды ў вітрынах гандлёвага дома “Нёман”.

Хашчавацкі распавядзе гарадзенцам пра “прамыўку мазгоў”

|

Рэжысёр Юры Хашчавацкі 17 сакавіка пакажа гарадзенцам свой фільм “Лабатамія”. Гэта кіно пра тое, як працуе прапагандысцкая машына ў Расіі.

Пародзістых котак можна будзе ўбачыць на выходных

|

16-17 сакавіка ў Палацы Тэкстыльшчыкаў пройдзе выстава пародзістых котак.
Мерапрыемства арганізавана феліналагічным грамадскім аб’яднаннем “Мистер Кот” і яго прадстаўнікамі ў нашым горадзе.

Кепскае надвор’е не перапыняе рэканструкцыю вуліцы Астроўскага

|

Рэканструкцыя другога, меншага фрагмента вуліцы Астроўскага распачалася, нягледзячы на няспынны снегапад. Запланавана пашырыць дарогу да чатырох палос.

АЗС на Гарадзеншчыне пабудавалі ў 2,7 раза даражэй, чым планавалася

|

“Беларуснафта – Гроднааблнафтапрадукт” абвінавачваецца ў шматлікіх парушэннях у часе правядзення таргоў і заключэння дамоваў.

Конкурс “Будзь у Трэцім!”: падводзім вынікі

|

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурса “Будзь у Трэцім!” адбудзецца 4 красавіка.

Як дзеці бачаць выратавальнікаў?

|

Днямі ў фае кінатэатра “Кастрычнік” адчынінілася выстава абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Конкурс традыцыйна праводзіцца штогод, у сакавіку падводзяцца вынікі. Карэспандэнт “Твайго стылю” сфатаграфаваў некалькі цікавых дзіцячых прац.

“Fashion Week Grodno” – гродзенская мода ад XVIII да XXI стагоддзя

|

Тыдзень моды стартуе ў Гродне 12 сакавіка.

У праграме – модныя паказы, выстава, адкрытая лекцыя, дэманстрацыі гістарычных калекцый і сучасных прычосак.

Адпачынак і шопінг: “Інтакс” адкрывае аўтобусны маршрут Гродна-Аўгустоў

|

Гродзенская транспартная фірма лічыць новы кірунак Гродна – Друскенікі – Сувалкі – Аўгустоў надзвычай перспектыўным.