Рашэнні аб выдзяленні зямлі ў цэнтры Гродна прызнаны пазапраўнымі
Гаворка ідзе аб двух рашэннях гарвыканкама, якімі СТАА «Фірма таксапарк» былі вылучаныя ў сталае карыстанне два ўчасткі зямлі коштам каля паўмільёна даляраў практычна ў цэнтры Гродна.
Гаворка ідзе аб двух рашэннях гарвыканкама, якімі СТАА «Фірма таксапарк» былі вылучаныя ў сталае карыстанне два ўчасткі зямлі коштам каля паўмільёна даляраў практычна ў цэнтры Гродна.
Хакеісты “Нёмана” змарнавалі перавагу ў тры шайбы, якую мелі ў сустрэчы з наймацнейшай камандай Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Яшчэ за 15 хвілін да канца гульні са сталічным “Юнацтвам” гарадзенцы выйгравалі 3-0!
26 студзеня каардынатар Руху “За Свабоду” па Гарадзеншчыне Алесь Зарэмбюк падаў 14 заяваў аб уключэнні прадстаўнікоў Руху “За Свабоду” у склад Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання: 8 – з Мастоўскага раёну і шэсць – з Бярозаўкі Лідскага раёну.
4 лютага ў сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі пройдуць урачыстасці з нагоды 264-ых угодкаў нараджэння нашага славутага земляка, змагара за свабоду, вядомага не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.
12 лютага вядомы выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч наведае Гародню з новай канцэртнай праграмай.
Гродзенскі аблвыканкам марудзіць з падрыхтоўкай дакументаў па стварэнні СЭЗ “Гроднатурінвест”. Пра гэта заявіў учора міністр спорта і турызма Алег Качан. Па яго словах, адміністрацыя Гродзенскай вобласці мусіла падрыхтаваць адпаведную дакументацыю яшчэ ў 2009 годзе. Кіраўніцтва аблвыканкама мае іншы пункт гледжання.
Гродзенская габрэйская абшчына ладзіць вечарыны памяці, прымеркаваныя да 65-ай гадавіны вызвалення вязняў Асвенцыма.
Ад учора падняліся кошты на некаторыя маркі цыгарэт вытворчасці Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман”, у тым ліку на найбольш папулярныя ў пакупнікоў “Минск” і “Премьер”.
Учора падчас правядзення паветранай разведкі на ўчастку смаргонскага атрада памежнікі затрымалі грамадзяніна Літвы, праз некаторы час у адной з хат беларускай вёскі затрымалі яшчэ аднаго літоўцы, як высветлілася, роднага брата першага.
Праз тыдзень, у чацьвер, 4 лютага ў Гродна адбудзецца канцэрт расійскага рок-гурту «Псіхея», які працуе, па меркаванні саміх удзельнікаў, ў стылі «кіберкор» (пасля выхаду апошняга альбома – «сюрреалкор»).