Белэнерга: 90% беларусаў — за інтэнсіўнае падаражанне электраэнергіі

Урад яшчэ думае, але схіляецца да варыянту ўвядзення ліміту на электрычнасць.

Заснуў за рулём. У Іўеўскім раёне загінулі двое дзевятнаццацігадовых

|

Трагедыя здарылася ўначы 1 снежня на чатырнаццатым кіламетры дарогі Юрацішкі-Бакшты.

Два кіраўнікі стратэгічных прадпрыемстваў Гродна ўвайшлі ў Савет па развіцці прадпрымальніцтва

|

Указам №534 ад 29 лістапада зацверджаны новы склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва. У яго ўвайшоў заснавальнік гарадзенскага прадпрыемства ТАА “Біякам” Андрэй Паўлоўскі, які таксама з’яўляецца членам Савета Рэспублікі. Другі гарадзенец – заснавальнік СТАА “Контэ Спа” Валянцін Байко.

Гродзенскі тэатр лялек рыхтуе дзве прэм’еры для сямейнага прагляду

|

Першую – казку “Хлопчык-Зорка” – гарадзенцы ўбачаць 2 снежня на сцэне абласнога драмтэатра.

Прэм’ера “Казкі пра чароўны гадзіннік” адбудзецца 17 снежня ў рэканструяваным будынку тэатра лялек.

Мікрааўтобус трапіў у пастку

|

Уладальнік транспартнага сродку, пакінуўшы бусік на ноч на вуліцы Сасновай, раніцай убачыў, што пярэдняе кола апынулася пад зямлёй.

Навагодні Гродна: светадыёдны дождж і алені святога Губерта

|

Сёлета Гродна адпаведна апошнім модным тэндэнцыям будзе ўпрыгожаны ўсімі адценнямі залатога: 180 залатых шароў са светадыёдамі  і  залатыя промні асвятлення аздобяць галоўную елку на плошчы Леніна.

У Гродзенскай вобласці арыштавана 75 транспартных сродкаў нелегальных перавозчыкаў

|

Агульны кошт арыштаваных машын – 3,4 мільярды беларускіх рублёў.

Канцэрт еўрапейскай класікі пройдзе ў Францішканскім касцёле

|

Канцэрт рэлігійнай музыкі і польскіх песен у выкананні студэнтаў Музычнай Акадэміі з Быдгашчы адбудзецца 30 лістапада ў Францішканскім касцёле пасля імшы ў 19.00.

Выстава творчасці людзей з абмежаваннямі адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале

|

Да Міжнароднага дня інвалідаў прымеркаваная выстава творчых работ наведнікаў аддзяленняў дзённага прабывання цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці.

Прадаецца яшчэ адна старая гравюра з Гродна

Гэтым разам на 200 еўра танней за папярэднія.

Гэты асобнік гравюры Мацея Цюнда Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnae выстаўлены на нямецкім eBay.