Абласная бібліятэка запрашае навукоўцаў на канферэнцыю
У першы дзень лістапада ў абласной бібліятэцы адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальны гонар Беларусі”, якая прымеркавана да 130-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мэтай канферэнцыі з’яўляецца ўшанаванне памяці беларускіх творцаў.