З’явілася праграма фестывалю журналістыкі “Твой стыль”

|

Фестываль моладзевай журналістыкі пройдзе ў Гродне ўжо ў бліжэйшыя выходныя 16-18 мая. Ужо з’явілася падрабязная праграма мерапрыемства – з выставамі, майстар-класамі, прэзентацыямі і ток-шоў, а таксама канцэртам.

Навукова-практычны семінар на тэму “Экзістэнцыяльная псіхалогія сёння” пройдзе ў Гродне

|

На семінары, арганізаваным Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, будуць прадстаўленыя сучасныя тэндэнцыі ў развіцці экзістэнцыяльнай псіхалогіі і тэрапіі.

AD.NAK! развяжа рукі рэкламшчыкам

|

Сёлетні Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! разам са студыяй брэндынгу On Foot ладзіць конкурс “Брэнд-перазагрузка” і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія.

У Гродне пройдзе круглы стол па малым памежным руху з удзелам Генеральнага консула Польшчы

|

Пра магчымыя выгады для Беларусі ад увядзення ў жыццё дамовы аб малым памежным руху можна будзе даведацца на сустрэчы, што пройдзе 21 мая ў Гродне.

Семінар-дыскусія пра захаванне архітэктурнай спадчыны Гродна пройдзе 13 мая

|

У сустрэчы, прысвечанай актуальным выклікам і магчымым падыходам да захавання і інтэрпрэтацыі ўнікальнай спадчыны каралеўскага горада, прымуць удзел гісторыкі Іна Соркіна, Андрэй Вашкевіч і Таццяна Касатая. Мадэратар дыскусіі – Сцяпан Стурэйка.

Імідж Гродна як культурнай сталіцы Беларусі будуць прасоўваць… поп-спевамі ў клетцы

|

Перформанс у гарадзенскім заапарку правядзе мясцовае поп-трыа “17 секунд”. У аўторак 13 мая, у поўдзень, спявачкі, загрымаваныя пад вядзьмарак – персанажаў славянскіх казак – заспяваюць у воўчай клетцы.

Бітва з “Цмокамі” працягваецца

|

Баскетбалісты “Гродна-93” працягваюць барацьбу за перамогу ў чэмпіянаце краіны. У трэцім матчы фінальнай серыі супраць сталічных “Цмокаў-Мінск” гарадзенцы перамаглі 7 траўня з лікам 89-85.

Канцэрт гарадзенскага гурта Pet Nihil адмянілі з-за “экстрэмізму”

|

Гарадзенскія ўлады забаранілі канцэрт-прэзентацыю новага альбому Pet Nihil, які быў запланаваны на 11 траўня. Выступіць мелі таксама гурты Re1ikt і Ściana. Але ідэолагам не спадабалася вокладка апошняга альбому гарадзенскіх панкаў.

Пачаўся анлайн-прыём працаў на Фестываль AD.NAK!

|

Сайт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! adnak.by пачаў прыём працаў. Дэдлайн – 9 чэрвеня.

Працягваецца набор у гарадзенскую Школу Экалагічнага Актывіста

|

Школа экаактывіста гэта серыя трэнінгаў на двух узроўнях: вясенняй і летняй школы. Школа дазваляе ўдзельнікам зразумець тое, што адбываецца ў сферы экалогіі, а таксама рэалізаваць сваю ідэю ў камандзе з іншымі і пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.