Ігар Папоў: З 487 культавых будынкаў вобласці тарыф на цяпло змяніўся толькі для 12

|

Начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкама пракаментаваў “Гродзенскай праўдзе” сітуацыю з тарыфамі на цяпло для рэлігійных арганізацый.

Праз мяжу ў госці

|

У 2012 годзе літоўскія памежнікі затрымалі 445 нелегалаў, якія прыйшлі ў Літву з тэрыторыі Беларусі.

 

Год таму такіх парушальнікаў было 265, у 2010 годзе – 145, паведамляе pasienis.lt .

У Гродне дзейнічае выстава вясельнага фота

|

Персанальная выстава чорна-белай вясельнай фатаграфіі гарадзенца Яўгена Бузука адкрылася ў галерэі “У майстра” 11 студзеня.

“Гарадзенская бібліятэка” склала ТОП-20 кніг, напісаных гарадзенцамі

|

Адкрывае спіс “Вянок” Максіма Багдановіча 1913 года, завяршаюць – кнігі гарадзенскіх гісторыкаў, выдадзеныя ў пачатку 21 стагоддзя.

У Лідзе выбухнуў ацяпляльны кацёл

|

Кацёл у лазні на прыватным падворку па вуліцы Радасная выбухнуў, хутчэй за ўсё, з-за парушэння правіл эксплуатацыі.

Моцна пацярпелі два чалавекі.

Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў выдаў экалагічныя казкі

|

Пры дапамозе казак спецыялісты цэнтра спадзяюцца выхаваць у дашкольнікаў разуменне неабходнасці раздзельнага збору смецця і захавання чысціні.

Праваабаронцы раскажуць, як змяніць сітуацыю ў судах

|

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр прававой трансфармацыі “Lawtrend” запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у практычным трэнінгу “Назіральнік”, які адбудзецца ў панядзелак 14 студзеня.

У нецвярозых кіроўцаў будуць адбіраць аўтамабілі

|

Канфіскацыя транспартных сродкаў у кіроўцаў, якія знаходзяцца за рулём у нецвярозым стане, пачнецца ўжо сёлета.

“Поўны прывад” у Воўпе

|

Гродзенскі клуб “Поўны прывад” запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў аматарскіх спаборніцтвах па спартовым арыентаванні на аўтамабілях “Стары Нёман”.

Пад Гроднам “МАЗ” сутыкнуўся з мерсэдэсам

|

Кіроўца грузавіка сярод дня, пры выдатнай бачнасці праігнараваў дарожны знак “саступі дарогу” і  пратараніў аўтамашыну, якія ехала па галоўнай дарозе ў прамым напрамку.